Траціна жыхароў Японіі хоча поўнай адмены Алімпіяды ў Токіо



Японскае агенцтва Kyodo апублікавала дадзеныя апытання жыхароў краіны, згодна з якімі больш за трэць з іх выступаюць за адмену Алімпійскіх гульняў 2021 года.

Апытанне праводзілася з 17 па 19 ліпеня па тэлефонах.

33,7% апытаных заявілі, што раней перанесеныя на 2021 год гульні павінны быць цалкам адмененыя з-за пандэміі каронавіруса.

Яшчэ 36,4% апытаных заявілі пра тое, што неабходна паўторна адтэрмінаваць спаборніцтвы.

23,9% жыхароў краіны прагаласавалі за правядзенне Алімпійскіх гульняў у тэрмін – улетку 2021 года.

Летнія Алімпійскія гульні ў Токіо павінны былі адбыцца з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года, але з-за пандэміі каронавіруса МАК прыняў рашэнне адкласці гульні на год. Новая дата правядзення гульняў – 23 ліпеня – 8 жніўня 2021 года.

Фота: Reuters