Трэцяе прышэсце Анатоля Буяльскага
Анатоль Буяльскі трэці раз у сваёй трэнерскай кар’еры ўзначаліць жаночую зборную Беларусі па футболе. Ён зменіць на капітанскім мосціку літоўскага спецыяліста Рымантаса Грыгаса.
Агулам 55-гадовы адмысловец узначальваў беларускую зборную ажно 13 гадоў: з 1994-га па 1998-ы, а пазней з 2002-га па 2011-ы. Бліжэйшым часам Буяльскі, кандыдатуру якога падтрымаў выканкам Беларускай федэрацыі баскетболу, правядзе перамовы з кіраўніком БФБ Максімам Рыжанковым і падпіша кантракт.
Беларускае Радыё Рацыя
