Тры беларускія клубы працягнуць змаганне ў футбольных еўракубках
Услед за барысаўскім БАТЭ і салігорскім “Шахцёрам” дарогу ў наступны раўнд еўракубкаў пралажыла менскае “Дынама”. У трэцім раўндзе Лігі Еўропы падначаленыя Уладзіміра Жураўля адолелі досыць моцны румынскі “Клуж”. У першым паядынку на сваім полі дынамаўцы перамаглі 1:0. А ў чацвер у гасцях доўга стрымлівалі штурм румынскай каманды. Найлепшым чынам выявіў сябе брамнік “бела-блакітных” Аляксандар Гутар, які ліквідаваў шэраг пагрозаў. На карысць беларускага клубу згуляла выдаленне яшчэ ў першым тайме румынскага футбаліста за брутальны фол. У другой палове дынамаўцы самы дамагліся поспеху. На 71-й хвіліне са штрафнога вызначыўся капітан Ігар Стасевіч. А на 81-й ён жа дамогся пенальці – 11-мятровы ўпэўнена рэалізаваў Чыгазэ Удоджы. У выніку 2:0 на карысць “Дынама”, якое прайшло ў раўнд плэй-оф. Беларускае Радыё Рацыя