Тры беларусы трапілі ў фінальны рэйтынг праспектаў драфту НХЛ-2020
Ілля Усаў, Яўген Аксянцюк і Валянцін Дземчанка патрапілі ў фінальны спіс праспектаў драфту НХЛ-2020. Ён быў складзены цэнтральным скаўцкім бюро.
Самую высокую пазіцыю заняў форвард «Прынс-Альберта» Ілля Усаў – 108-е месца. Яўген Аксянцюк з «Флінта» размясціўся на суседнім 109-м радку. На 133-й пазіцыі з’явіўся Валянцін Дземчанка з «Бе-Кома», які ў папярэднім рэйтынгу адсутнічаў. Усе трое праходзяць па паўночнаамерыканскім спісу драфта. Усаў і Аксянцюк прэтэндуюць на чацвёрты раўнд, Дземчанка – на пяты. Драфт НХЛ павінен быў прайсці ў Манрэалі ў чэрвені, аднак быў перанесены на нявызначаны час з-за каронавірусу.
У Кітаі стартуе чэмпіянат па бейсболе. На трыбунах замест людзей пасадзяць робатаў
11 красавіка стартуе чэмпіянат Кітая па бейсболе. З-за пандэміі каронавіруса, матчы будуць праводзіць без гледачоў. Арганізатары знайшлі выхад са становішча. Каманда «Ракута Манкіз» анансавала, што задзейнічае на трыбунах робатызаваных манекенаў. У Беларусі падобнай тактыкі прытрымліваецца берасцейскае «Дынама». Праўда, замест робатаў на трыбунах размяшчаюцца манекены з фота людзей, якія набылі віртуальныя квіткі.
ФІБА адмяніла ўсе 16 чэмпіянатаў Еўропы з-за каронавірусу
Выканкам Міжнароднай федэрацыі баскетбола прыняў рашэнне адмяніць усе летнія міжнародныя турніры 2020 года з-за пандэміі каронавірусу. Прымаючы пад увагу крытычную і неспадзяваны сітуацыю ў Еўропе, якая ўзнікла ў выніку пандэміі, а таксама з мэтай абароны здароўя і бяспекі маладых гульцоў, трэнераў, суддзяў і заўзятараў выканкам вырашыў адмяніць гэтым летам усе 16 чэмпіянатаў Еўропы, а таксама жаночы саміт у г. Пастойна (Славенія).
Менскае «Дынама» аддало ў арэнду гомельскаму «Лакаматыву» Уладзіслава Ляха
Абаронца Уладзіслаў Лях перайшоў з менскага «Дынама» ў гомельскі «Лакаматыў» (Д2). Паміж клубамі заключана арэнднае пагадненне тэрмінам да канца бягучага сезону, – перадае сайт «бела-блакітных». У сезоне-2020 футбаліст не браў удзел у гульнях вышэйшай лігі ў складзе сталічнага клуба.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: pressball.by