Тры медалі Меліціны Станюты
У італьянскім Пезаро завяршыўся трэці этап Кубку свету па мастацкай гімнастыцы. Лідарка беларускай зборнай Меліта Станюта выйграла адзін срэбраны і два бронзавыя медалі. Станюта заняла другое месца ў практыкаванні з мячом, саступіўшы толькі лідарцы сезона Яне Кудраўцавай з Расеі. Двойчы ў Італіі беларуска ўздымалася на трэцюю прыступку пастамента. Бронзавымі узнагародамі спартоўка ганараваная ў практыкаваннях з абручом і стужкай.
Беларускае Радыё Рацыя
