“Трымайся, Пятровіч!”
Як спартовыя заўзятары паставіліся да затрымання Уладзіміра Беражкова?
Экс-выконваючаму абавязкі генеральнага дырэктара хакейнага “Дынама”, былому рэдактару газеты “Прессбол” Уладзіміру Беражкову працягнулі знаходжанне пад вартай.
Нагадаем, Беражкоў змешчаны ў следчы ізалятар па вуліцы Валадарскага, яго падазраваюць у раскраданні праз службовае становішча сродкаў на агульную суму не менш 45 мільёнаў рублёў (2800 даляраў). Паводле гэтага артыкулу Уладзіміру Беражкову можа пагражаць пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю.
Што пра гэтага думаюць і пішуць заўзятары на форумах спартовых інтэрнэт-рэсурсаў?
Pressball.by:
– Метад бульбы добра працуе ў нас у краіне: альбо ўборка, альбо пасадка.
– Раней неяк чакаў пачатку хакейнага сезона. Зараз да хакея абыякавы. Нічога добрага не чакаю.
– Спрачацца можна колькі заўгодна, але мы не ведаем, якой інфармацыяй валодае следства. І мы не ведаем, якія паказанні даў затрыманы раней экс-генаральны дырэктар “Дынама” Суботкін. Можа яго катавалі, і ён даў паказанні на Беражкова…
– Калі забраўся на высокую пасаду, то, калі ласка, пасядзі гадоў пяць. А браў ён грошы ці не браў – ужо нецікава. Калі ёсць хлебная пасада і таварыш, які кагосьці не задавальняе, значыцца такі таварыш не патрэбен. Я так думаю, калі і муціў нешта Беражкоў, то не за 3 тысячы даляраў.
– Я лаяльна адношуся да ўлады, але гэта ўжо перабор. За 45 мільёнаў у турму і без доказаў? Гэтакага ўжо крымінальнага аўтарытэта затрымалі!
– У шклянцы з павукамі з лозунгам “Зараз мы новы свет пабудуем” трэба мець як мінімум зубы кракадзіла і скуру слана. Ні таго, ні іншага ў Беражкова няма. Ён даверыўся ў ва многім людзям, якіх лічыў праверанымі. І іншыя павукі выкарысталі такі шанец лёсу.
– Уладзімір Беражкоў нажыў сабе мноства ворагаў. З’явілася нагода – нанеслі ўдар у спіну. Воўчая зграя! Ведаў куды і за чым ішоў.
Tribuna.com:
– Дачакаемся новага кіраўніцтва. Тады і стане зразумела, хто заказчык гэтай клаўнады.
– Дзе дзяржаўны бюджэт, там заўсёды турмой патыхае. Бяжыце адтуль! Хутка хакеістаў будуць у турму кідаць.
– Шкада. Здаецца, усё стабілізавалася, сабралася добрая каманда, такі ж трэнерскі штаб, і тут – такі ўдар!
– Незразумелая сітуацыя, не веру я, што Беражкоў краў грошы. Нешта не тое ў Дацкім каралеўстве.
– Трымайся, Пятровіч!
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота belarushockey.com