Ці здолее БАТЭ прабіцца ў групавы раўнд Лігі Еўропы?



Футбалісты барысаўскага БАТЭ сёння, 23 жніўня, адправіліся на гасцявы матч плэй-оф Лігі Еўропы з украінскай „Александрыяй”.

Трэнерскі штаб барысаўчан на чале з Аляксандрам Ермаковічам уключыў у выязны склад 20 ігракоў:

варатары – Сяргей Верамко, Антон Чычкан, Дзяніс Шчарбіцкі;

абаронцы – Юрыца Булят, Максім Валадзько, Віталь Гайдучык, Неманья Мілунавіч, Дзяніс Палякоў, Аляксей Рыяс, Яўген Яблонскі;

паўабаронцы – Дзмітрый Бага, Яўген Бярозкін, Аляксандр Валадзько, Станіслаў Драгун, Мірка Іваніч, Ігар Стасевіч;

нападаючыя – Міхаіл Гардзяйчук, Віталь Радзівонаў, Мікалай Сігневіч, Ясэ Туомінен.

У дамашнім паядынку 17 жніўня барысаўчане выйшлі наперад на 8-й хвіліне пасля гола Мірка Іваніча, але ў хуткім часе госці зраўнавалі лік, і сустрэча завяршылася ўнічыю – 1:1. Чэмпіёнам Беларусі трэба будзе прыкласці максімум намаганняў 24 жніўня, каб перамагчы па суме дзвюх сустрэч і прабіцца ў групавы раўнд Лігі Еўропы. Матч на александрыйскім стадыёне „Ніка” пачнецца ў 20.00.

belta.by