Ціхан пакінуў пасаду галоўнага трэнера „Мяшкоў Брэст”



Дзмітрый Ціхан пакінуў пасаду галоўнага трэнера „Мяшкоў Брэст”. „Гарадзенскі спецыяліст развітаўся з падначаленымі. Кантракт з галоўным трэнерам скасаваны па пагадненні бакоў.

Нагадаем, ён прыняў каманду па ходу мінулага сезона і дапамог заваяваць 14-ы чэмпіёнскі тытул, а восенню „Мяшкоў Брэст” пад кіраўніцтвам Ціхана выйграў першы ў гісторыі Суперкубак краіны. „Клуб дзякуе настаўніку за працу і жадае поспеху ў далейшым. Імя новага рулявога стане вядома найбліжэйшым часам. Пакуль выконваць абавязкі галоўнага трэнера будзе Васіль Астроўскі”, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы клуба

Івашка прайграў у 1/16 фіналу тэніснага турніру ў Даласе

Беларускі тэнісіст Ілля Івашка прайграў у стартавым матчы адзіночнага разраду турніру катэгорыі АТР-250 у амерыканскім Даласе з прызавым фондам 737 тысяч даляраў. У 1/16 фіналу беларус ва ўпартай барацьбе ўступіў у трохсетавым паядынку амерыканскаму тэнісісту Джэку Соку – 6:7 (2:7), 6:4, 4:6. Сустрэча працягвалася 3 гадзіны 3 хвіліны.

Аксенцюк названы лепшым навічком 21-га тыдня чэмпіянату ВХЛ

Беларускі форвард Яўген Аксенцюк названы лепшым навічком 21-га тыдня чэмпіянату ВХЛ. 21-гадовы нападнік краснаярскага „Сокала” згуляў у двух матчах і набраў 4 (3+1) ачкі пры паказчыку карыснасці „+4”. У адным з матчаў Яўген аформіў дубль. У 12 матчах чэмпіянату ВХЛ на рахунку Яўгена Аксенцюка 6 (5+1) балаў.

Больш за 300 юных плыўцоў збярэ першынство рэспублікі ў Берасці

Адкрытае першынства Беларусі па плаванні сярод юніёраў і юніёрак пройдзе ў Берасці з 8 па 11 лютага, паведаміла прэс-сакратар Беларускай федэрацыі плавання Кацярына Раманоўская. Для ўдзелу ў спаборніцтвах зарэгістраваліся больш за 300 спартоўцаў ва ўзросце да 18 гадоў з усіх рэгіёнаў краіны. Большасць удзельнікаў маюць званні майстроў спорту і КМС. Сярод іх рэкардсмены рэспублікі па плаванні сярод юніёраў Карына Швед, Уладзіслаў Макарэвіч, Дар’я Баешка і іншыя.

Шаранговіч дапамог „Нью-Джэрсі” перамагчы „Ванкувер”

У рэгулярным чэмпіянаце НХЛ „Нью-Джэрсі” на сваім лёдзе перамог у авертайме „Ванкувер”. „Д’яблы” вялі 4:1 у другім перыядзе, аднак не ўтрымалі перавагу ў тры шайбы і дагуляліся да дадатковай пяціхвілінкі. Беларускі нападнік гаспадароў Ягор Шаранговіч выходзіў на пляцоўку ў тройцы з Джэкам Х’юзам і Фабіянам Сетэрлундам. Балаў па сістэме „гол + пас” не зарабіў, па брамцы не кідаў, вызначыўся 1 блокам і паказчыкам карыснасці +2 за 14 хвілін 38 секунд гульнявога часу.

„Дынама” згуляе з галоўным канкурэнтам за месца ў плэй-оф КХЛ

Хакеісты менскага „Дынама” сёння правядуць чарговы хатні матч у рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Супернікам „зуброў” стане найбліжэйшы пераследнік нашай каманды ў табліцы канферэнцыі – маскоўскі „Спартак”. На гэты момант менчукі з 61 балам замыкаюць зону плэй-оф на Захадзе; масквічы, згуляўшы на матч менш, ідуць 9-мі з трохачковым адставаннем ад васьмёркі лепшых. Напярэдадні сустрэчы з „Дынама” пасаду галоўнага трэнера „Спартака” па ўласным жаданні пакінуў Ігар Грышын, на яго месца быў прызначаны Аляксей Заварухін. У падначеленых Крэйга Вудкрафта справы ідуць лепш – „зубры” здабылі тры перамогі ў пяці апошніх гульнях. Акрамя таго, менчукі на працягу шасці матчаў запар не прайграюць на сваім лёдзе ў асноўны час. Заключнае супрацьстаянне „зуброў” і „гладыятараў” у рэгулярным чэмпіянаце стартуе ў 19.30.

Чарняк стаў гульцом „Ахмата”

Паўабаронца Ілля Чарняк стаў гульцом „Ахмата”. „Ілля Чарняк перайшоў у нашу каманду. Кантракт з 20-гадовым беларусам разлічаны да канца гэтага сезона з магчымасцю падаўжэння яшчэ на тры гады. Чарняк летась гуляў у чэмпіянаце Беларусі пад кіраўніцтвам Сяргея Ташуева ў салігорскім „Шахцёры” — у 26 матчах Ілля забіў сем мячоў і аддаў шэсць галявых перадач”, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы „Ахмата”.

Гашэк раскрытыкаваў запрашэнне Вікторыі Азаранкі на шоу ўсіх зорак НХЛ

Легендарны чэшскі брамнік Дамінік Гашэк выказаў меркаванне аб запрашэнні беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранкі ў журы на шоу ўсіх зорак НХЛ-2023.

„НХЛ нават не задумваецца пра сігналы, якія яна дасылае. Вельмі сумна, калі ліга запрашае беларускую славутасць на такое мерапрыемства. Велізарная ганьба. НХЛ для мяне вельмі важная, бо  правёў у ёй 16 цудоўных гадоў. І калі бачу, як зараз дзейнічае яе кіраўніцтва, мяне ванітуе”, – сказаў Гашэк у інтэрв’ю CNNPrima NEWS.

Беларускае Радыё Рацыя