Ціманоўская абвергла інфармацыю, што яна мае карту паляка
Лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская абвергла інфармацыю аб тым, што ў яе была карта паляка.
Спартоўка паведаміла Tribuna пра тое, што ў яе ніколі не было карты паляка. Раней інфармацыю аб яе наяўнасці ў Ціманоўскай распаўсюдзіў прапагандыст тэлеканала АНТ Ігар Тур у сваім телеграм-канале.
Якасць дакумента, які Тур апублікаваў і назваў картай паляка, вельмі дрэнная, што адразу выклікала падазрэнне ў яе сапраўднасці. Тур выказаў меркаванне: наяўнасць карты паляка даказвае, што Ціманоўская першапачаткова задумвала збегчы. Нагадаем, менавіта на такой версіі настойвалі дзяржаўныя СМІ, аднак лёгкаатлетка абвергла заявы падобнага кшталту.
