Ціманоўская не стала фіналісткай у бегу на 200 м на чэмпіянаце свету
Крысціна Ціманоўская не здолела выйсці ў фінал чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў Будапешце ў бегу на дыстанцыі 200 метраў. Спартоўка цяпер выступае за Польшчу. У паўфінале чэмпіянату свету бягуха паказала час 23,34 секунды. У папярэднім забегу Ціманоўская прабегла дыстанцыю за 22,88 секунды. А яе асабісты рэкорд — 22,75.
БАТЭ прапусціў чатыры мячы ад косаўскага «Балкані»
Матч прайшоў у Прышціне і скончыўся перамогай касавараў 4:1. БАТЭ першым адкрыў лік: на 10-й хвіліне вызначыўся Дзяніс Лапцеў. А потым у другім тайме «Балкані» забіў чатыры разы. Спачатку вызначыўся Байрам Яшаніца, потым дубль аформіў Блеарт Талай, а фінальную кропку паставіў Арменд Тачы. Матч у адказ — у наступны чацвер у Венгрыі. Пераможца двубою трапіць у групавы турнір Лігі канферэнцый — трэці па значнасці турнір еўракубкаў.
ФІФА пачала справу на кіраўніка іспанскай футбольнай федэрацыі — за пацалунак
ФІФА пачала дысцыплінарную справу супраць прэзідэнта Каралеўскай іспанскай футбольнай федэрацыі Луіса Рубіялеса. Ён пацалаваў у вусны нападніцу іспанскай зборнай Джэніфер Эрмаса пасля перамогі зборнай Іспаніі над зборнай Англіі з лікам 1:0. „ФІФА пацвярджае сваю непахісную прыхільнасць павазе недатыкальнасці ўсіх людзей і рашуча асуджае любыя паводзіны, якія супярэчаць гэтаму”, — цытуе Бі-Бі-Сі заяву ФІФА.
33-гадовая футбалістка спачатку напісала ў Інстаграм, што ёй не спадабаліся дзеянні Рубіялеса. Пазней ад яе імя была апублікаваная заява ў яго абарону. Сам Рубіялес, які сыдзе са сваёй пасады, казаў, што ў пацалунку „не было благіх намераў” і ўвогуле гэта было ў момант вялікага эмацыйнага ўзрушэння.
Беларусы даведаліся сапернікаў на старце адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе
У Нью-Ёрку адбылося лёсаванне адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе.
У першым раундзе жаночага адзіночнага разраду экс-першая ракетка планеты 18-ы нумар сусветнага рэйтынгу Вікторыя Азаранка сустрэнецца з францужанкай Феонай Фэра, другая ракетка сусветнага рэйтынгу Арына Сабаленка згуляе з прадстаўніцай Бельгіі Марынай Занеўскай, а суперніцай Аляксандры Сасновіч будзе польская тэнісістка Магда Лінэт. У 1/64 фіналу мужчынскага турніру апанентам Іллі Івашкі будзе аргенцінец Хуан Мануэль Чарундала.
Гандбалісты зборнай Беларусі перамаглі „Зеніт” у хатнім спарынгу
Гандбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі святкавалі валявую вікторыю над піцерскім „Зенітам” у хатнім кантрольным матчы.
Пасля першай паловы сустрэчы ў менскім Доме гандбола каманда Юрыя Шаўцова саступала чатыры мячы – 14:18. Аднак у другім тайме беларусы змаглі пераламіць ход паядынку і ў выніку выйгралі з перавагай у тры мячы – 33:30. Самымі выніковымі ў складзе пераможцаў сталі Цімафей Баранчык і Ігар Бяляўскі, якія закінулі па 6 мячоў.
Беларускае Радыё Рацыя