Ціманоўская прадставіць Польшчу на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы
Беларуская лёгкаатлетка з польскім грамадзянствам Крысціна Ціманоўская выступіць на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Будапешце за Польшчу. Яе афіцыйна заявiлі ў склад польскай зборнай на дыстанцыях 100 м, 200 м і ў эстафеце 4×100 м. Раней Ціманоўскай скарацiлi каранцін, i яна атрымала дазвол выступаць за Польшчу на міжнародных турнірах. Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы пройдзе ў Будапешце з 19 па 27 жніўня.
Кубак Салея
Прайшлі трэція матчы Кубка Руслана Салея ў Групе «Б». „Віцебск” разграміў „Гомель” – 4:0, „Металург” абыграў „Хімік” – 3:1, а „Магілёў” перамог „Лакаматыў” – 4:2
«Нёман» прапанаваў новыя кантракты Савіцкаму і Шукураву
Новы кіраўнік выканкама Лукашэнкі па Гародні Андрэй Хмель, які быў прызначаны на пасаду ў канцы траўня, па звестках крыніц Tribuna.com з белфутбола, увайшоў у справы «Нёмана» – і разлічвае, што клуб па выніках гэтага года зойме ў чэмпіянаце «еўракубкавае» месца, і Алыкулаў дапаможа ў Еўропе і ў 2024-м годзе. Ды і ўвогуле, як удалося даведацца, Хмель мае намер па максімуме захаваць цяперашні склад каманды. Напрыклад ужо прапанаваныя новыя кантракты Савіцкаму і Алімардону Шукураву. Плюс вядзецца праца па ўзмацненні калектыва на будучы сезон.
Букаткін будзе выступаць за беларускую каманду ў расейскай аматарскай медыялізе
Былы паўабаронца «Шахцёра», «Іслачы» ды іншых беларускіх клубаў Мікіта Букаткін будзе выступаць за беларускую каманду D Media у расейскай аматарскай медыялізе. Апошнім клубам хаўбека быў СДЮШАР БФСТ «Дынама» які выступае ў другой лізе. Там Букаткін займаў пасаду гуляючага трэнера. На партале transfermarkt у статусе ў Букаткіна пазначана «завяршыў кар’еру».
У Сігневіча скончыўся кантракт з «Апалонам Смірніс»
У Беларускага нападніка Мікалая Сігневіча скончыўся кантракт з «Апалонам Смірніс» з Д2 Грэцыі. Форвард знаходзіцца ў статусе свабоднага агента. Склад «Апалона Смірніс» Сігневіч папоўніў у студзені 2022 года. За гэты час беларускі нападнік правёў за афінскі клуб 22 матчы, вызначыўся адным забітым мячом і адной галявой перадачай. Апошнія з’яўленне Сігневіча на полі датавана 23-м студзеня.
Раналду забіў у чацвёртым запар матчы Арабскай ЛЧ і вывеў «Аль-Наср» у фінал турніру
«Аль-Наср» мінімальна перамог «Аль-Шорту» 1:0 у паўфінале Арабскай Лігі чэмпіёнаў і ўпершыню ў сваёй гісторыі выйшаў у фінал турніру. Адзіным голам вызначыўся Крышцiяну Раналду, рэалізаваўшы пенальці на 75-й хвіліне. Партугалец забіў і ў першым тайме, але тады ўзяцце брамы адмянілі з-за афсайда. Крышцiяну забівае ўжо ў чацвёртым матчы запар . У фінале турніру, які запланаваны на 12 жніўня, «Аль-Наср» згуляе супраць пераможцы пары «Аль-Хілаль» – «Аль-Шабаб». Абодва ўдзельнікі другога паўфіналу прадстаўляюць чэмпіянат Саудаўскай Аравіі – такім чынам Арабскую ЛЧ сапраўды выйграе саудаўскі клуб.
Беларускае Радыё Рацыя
