Ціманоўская выйшла ў паўфінал чэмпіяната свету
Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, якая выступае за зборную Польшчы, выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў бегу на 200 метраў.
-
Фота: profile.ru
Беларуска ў сваім забегу прыбегла да фінішу 5-й і паказала час 22.88 секунды. Далей праходзілі па тры першыя месцы кожнага забегу і шэсць лепшых па часе з астатніх. З тых, хто не патрапіў у топ-3 сваіх забегаў, Ціманоўская паказала чацвёрты час, таму прайшла далей.
Ірына Шымановіч пераадолела першы кваліфікацыйны бар’ер US Open, Юлія Гатоўка не змагла
Па-рознаму склалася першае кола кваліфікацыі US Open для беларусак Ірыны Шымановіч і Юліі Гатоўкі. Гатоўка саступіла ў трох сэтах (не ўзяўшы ніводнага гейма ў апошнім) 3:6, 6:1, 0:6 і выбыла з барацьбы за месца ў асноўнай сетцы. Яе паядынак з расіянкай Таццянай Прозаравай працягваўся 1 гадзіну 47 хвілін. Шымановіч жа хутка і выразна разабралася з замыкаючай топ-100 Жаклін Крысціян 6:3, 6:1. Гэты матч працягваўся 1 гадзіну 1 хвіліну. У наступным раундзе кваліфікацыі US Open Ірына сустрэнецца з крыўдзіцелькай Юліі – 19-гадовай Прозаравай.
„Ракув” ускладніў сабе задачу выхаду ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў
У першых матчах раунда плэй-оф Лігі чэмпіёнаў ні адна з каманд не зрабіла важкай заяўкі на выхад у групавы турнір галоўнага еўракубка. „Ракув” ускладніў сабе задачу выхаду ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў. Вынік гульні вырашыў кур’ёзны аўтагол абаронцы «Ракува» Богдана Ракавіцана на дзявятай хвіліне сустрэчы. Як вынік, гасцявая перамога „Капенганена” — 1:0. „Антвэрпэн” абмежаваўся мінімальнай перамогай над грэчаскім АЕК -1:0. Бітва каманд, якія фінішавалі другімі ў першынствах Шатландыі і Нідэрландаў, завяршылася баявой нічыёй – „Рэйнджэрс” згуляў з ПСВ з лікам 2:2. Матчы ў адказ — 30 жніўня.
Арцём Каркоцкі зацверджаны на пасадзе гендырэктара менскага „Дынама”
Ён пазбавіўся ад прыстаўкі “выканаўцы абавязкаў». Акрамя таго, Каркоцкі больш не будзе сумяшчаць працу з клубам і школай „Дынама”. Кіраўніком школы прызначаны Віталь Клімянкоў, які займаў пасаду намесніка дырэктара. Клімянкоў у якасці гульца ў сезоне-2000/01 дэбютаваў за менскае „Юнацтва”. Выступаў за юнацкія і маладзёжную зборныя Беларусі на чэмпіянатах свету. У сезоне-2007/08 Віталь правёў 18 матчаў за менскае „Дынама”. Акрамя таго, гуляў за розныя клубы з Беларусі, Расеі і Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя
