Цірыл Экхаф выйграла пасьют ў Оберхофе



Нарвежка Цірыл Экхаф выйграла гонку пераследу ў рамках пятага этапу Кубка свету па біятлоне ў Оберхофе.

 

Другой стала яе суайчынніца Марце Олсбю Рэйселанд, тройку замкнула Ліза Тэрэза Хаўзэр з Аўстрыі. Алена Кручынкіна фінішавала дзявятай. Дынара Алімбекава адыграла 21 месца і заняла 16-ю пазіцыю.

Аляксандра Сасновіч саступіла Гарбіньё Мугурусе ў другім крузе турніру ВТА ў Абу-Дабі

Беларуска Аляксандра Сасновіч (90 ВТА) не змагла прабіцца ў 1/8 фіналу турніру ВТА ў Абу-Дабі. У матчы другога круга наша суайчынніца саступіла іспанцы Гарбіньё Мугурусе (15) – 1:6, 4:6.

„Цмокі-Менск” адолелі „Ніжні Ноўгарад” з розніцай у ачко

„Цмокі-Менск” адолелі „Ніжні Ноўгарад” ў хатнім матчы рэгулярнага чэмпіянату Адзінай Лігі ВТБ – 77:76. „Цмокі” здабылі другую перамогу ў сезоне. Самым выніковым гульцом у складзе менчукоў стаў Роберт Лоўры, які набраў 27 ачкоў. Дэрэк Кук аформіў дабл-дабл. „Цмокі” размяшчаюцца на 11-м радку, „Ніжні Ноўгарад” ідзе на трэцім месцы.

Андрэй Сцяпанаў закінуў у першым жа матчы ў чэмпіянаце Польшчы

Беларускі форвард Андрэй Сцяпанаў дэбютаваў за „Катавіцэ” у чэмпіянаце Польшчы. Нападаючы ў першым жа матчы ў лізе вызначыўся закінутай шайбай у брамку „Падгале”. Цікава, што Сцяпанаў закінуў суайчынніку Ігару Брыкуну. Шайба Андрэя так і засталася адзінай для „Катавіцэ” ў гэтым хатнім паядынку: „Падгале” перамог з лікам 2:1.

Павел Забелін афіцыйна перайшоў з „Нёмана” ў салігорскі „Шахцёр”

Беларускі паўабаронца Павел Забелін (1995) афіцыйна перайшоў з „Нёмана” ў салігорскі „Шахцёр”. Пра гэта паведамляе прэс-служба „Нёмана”. У чэмпіянаце Беларусі-2020 Забелін правёў 28 матчаў, забіў сем мячоў і аддаў дзве выніковыя перадачы. Беларускі хаўбек Максім Чыж пакінуў берасцейскі „Рух”. Тэрмін дзеяння пагаднення паміж 27-гадовым паўабаронцам і берасцейскім клубам падышоў да канца.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Christian Einecke via www.imago-/www.imago-images.de globallookpress.com