„Цмокі” адолелі „Будывельнік”
Чэмпіён Беларусі па баскетболе – клуб „Цмокі-Менск” перамог у выніку двухматчавага спабору кіеўскі „Будывельнік” у другім раўндзе Лігі чэмпіёнаў.
У сталіцы Ўкраіны менчукі перамаглі больш пераканаўча, чым дома – 63:50 (19:19, 13:12, 11:12, 17:10). Як бачна з ліку па чвэрцях, усё вырашыла канцоўка. Напомнім, што ў Менску беларуская каманда выйграла раней з розніцай 5 ачкоў – 69:64.
На выездзе унёсак у перамогу гульцоў „Цмокаў” быў такі: Адамавіч (15 ачкоў + 5 падбораў), Семянюк (10), Кудраўцаў (5), Чарапавіч (2), Мешчаракоў (2); Кравіш (8 + 7 падбораў), Паляшчук (5), Садлер (5), Салаш (4 + 5 падбораў), Уігс (4).
У трэцім раўндзе кваліфікацыі „Цмокі” пазмагаюцца з французскім „Нантэрам”. Першая гульня пройдзе ў Менску 29 верасня. Потым хлопцы Аляксандра Круцікава выправяцца ў Францыю, дзе 1 кастрычніка адбудзецца другі паядынак. Летась клубы ўжо сустракаліся на міжнароднай арэне.
Беларускае Радыё Рацыя