„Цмокі” адолелі „Калеў”



У чарговым матчы адзінай баскетбольнай лігі ВТБ менскія „Цмокі” на выездзе змаглі ўзяць верх над талінскім „Калевам” – 85:80. Перамога прыйшла да менчукоў толькі ў авертайме.

Цягам амаль усёй сустрэчы эстонская каманда была наперадзе, аднак у канцоўцы „Цмокі” здолелі параўняць сітуацыю і справа дайшла да дадатковай пяціхвілінкі. У ёй удача усміхнулася беларускай камандзе.

Найбольш выніковым у складзе „Цмокаў” стаў шведскі легіянер Крыс Чарапавіч – на яго рахунку 24 ачкі і 4 выніковыя перадачы.

Вікторыя стала 7-й для „Цмокаў” у рэгулярным першынстве (пасля 19 сустрэч). Клуб з Беларусі дзеліць пакуль у табліцы 8-10-е месцы і захоўвае рэальныя шанцы выйсці ў плэй-оф.

Беларускае Радыё Рацыя, фота bc-tsmoki.by