„Цмокі” адолелі „Ніжні Ноўгарад”



У розыгрышы адзінай лігі ВТБ беларуская каманда перамгла на сваім паркеце расескі „Ніжні Ноўгарад” – 86:81. Пасля трох чвэрцяў „Цмокі” саступалі мінімальна – 62:63, але здолелі мабілізавацца і дамагчыся жаданай вікторыі ў канцоўцы. Найбольш выніковымі ў сустрэчы сярод гаспадароў пляцоўкі сталі легіянеры Іван Мараш – 26 ачкоў, Гарэт Штуц – 19 (плюс 13 падбораў). Аляксандр Кудраўцаў набраў 17 пунктаў.

Гэта 9-я перамога менскага клубу ў розыгрышы. Каманда Ігара Грышчука размяшчаецца зараз у турнірнай табліцы на 12-ым месцы.

Беларускае Радыё Рацыя