„Цмокi” адолелі турэцкі „Ушак”
Пасля трох паразаў на старце баскетбольнага Еўрачэленджа менскія „Цмокi” адолелі турэцкі „Ушак” з лікам 85:73. „Цмокі” правялі адзін з лепшых матчаў у сезоне, упэўнена кантралюючы гульню цягам усіх 40 хвілін. У нейкі момант перавага менчукоў дасягала нават 22 ачкоў. Самым выніковым у складзе “цмокаў” стаў Бранка Міркавіч, які набраў 22 ачкі. У актыве Івана Мараша 7 падбораў.
Наперадзе каманду Ігара Грышчука чакаюць сустрэчы ў гасцях з літоўскім „Шаўляем” і на хатняй арэне з расейскім „Енісеем”. У абедзвюх патрэбна перамагаць.
Беларускае Радыё Рацыя
