„Цмокі” „апалілі” пермякоў
У паядынку рэгулярнага чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ менскія „Цмокі” на выездзе перамаглі пермскую „Парму” – 67:61 (21:18, 6:11, 16:16, 24:16). Вырашальнай, як відаць па ліку, стала апошняя чвэрць матчу.
Найбольш выніковымі ў складзе менскай каманды сталі легіянеры: Джорджэ Гагіч набраў 15 ачкоў і зрабіў 6 падбораў, Джасцін Грэй – 12. Дру Джойс, Аляксандр Кудраўцаў і Мікіта Мешчаракоў набралі па 9 пунктаў.
„Цмокі” выступалі ў гэтым матчы ў аслабленым складзе. Прыехаўшы ў Перм, захварэлі Неманья Мілошавіч і Яўген Белянкоў.
Менскі клуб дасягнуў трэцяй вікторыі ў рэгулярцы і ўзняўся на 8-е месца ў турнірнай табліцы.
Беларускае Радыё Рацыя