„Цмокі” дома прайгралі „Аўтадору”
У баскетбольным турніры Адзіная ліга ВТБ «Цмокі» на «Менск-Арэне» прайгралі саратаўскаму «Аўтадору» з лікам 83:106.
Самым выніковым у складзе менчукоў стаў Джасцін Грэй, у актыве якога 28 ачкоў.
Пасля 21 гульні ў «Цмокі» займаюць 11-е месца. Пасля завяршэння рэгулярнага чэмпіянату ў плэй-оф выйдуць 8 лепшых каманд.
Наступны матч з тым жа «Аўтадорам» пройдзе ў нядзелю ў Саратаве.