„Цмокі” дома саступілі „Енісею”



Баскетбольны клуб „Цмокі-Мінск” на паркеце „Мінск-Арэны” прайграў краснаярскаму „Енісею” ў матчы Адзінай лігі ВТБ з лікам – 89:91.

Такім чынам, беларускі клуб пацярпеў пятую паразу ў дзесяці гульнях. У сваю чаргу “Енісей” дагнаў менчукоў у турнірнай табліцы.

Наступную гульню „Цмокі” правядуць у гасцях у маскоўскага ЦСКА 13 снежня.