„Цмокі” нарэшце парадавалі сваіх заўзятараў



Менскія „Цмокі” нарэшце перапынілі чорную паласу гульняў без перамог. У заключным хатнім матчы Адзінай Лігі ВТБ каманда пад кіраваннем Аляксандра Круцікава нарэшце выйграла. Для многіх гэтая вікторыя сталася дастаткова нечаканай. „Цмокі” адолелі на сваім паркеце „Ніжні Ноўгарад”, прычым досыць упэўнена – 77:52 (30:11, 14:14, 16:13, 17:14).

Гэта была 5-я перамога менскай каманды ў рэгулярным першынстве, пасля якой „Цмокі” ўзняліся на 12-е месца.

Найбольш выніковым у складзе менчукоў стаў абаронец Антоніё Грэйвз – 25 ачкоў. Поўны склад каманды ў пераможнай гульні быў такім: Грэйвз (25), Мешчаракоў (13), Грэй (12 + 9 пасоў), Кудраўцаў (10), Семянюк (7 + 10 падбораў); Лашкевіч (10), Трасцінецкі (0), Белянкоў (0), Ульянка (0). Беларускае Радыё Рацыя