„Цмокі” нарэшце перамаглі ў Лізе ВТБ



Баскетбольны клуб „Цмокі-Мінск” нарэшце перамог у турніры Адзінай лігі ВТБ. Пасля 5 паразаў каманда Аляксандра Круцікава дамаглася вікторыі ў Саратаве над мясцовым „Аўтадорам” – 99:95.

Перад гэтым матчам „Цмокі” былі на апошнім 14-ым месцы лігі, „Аўтадор” меў 50% ачкоў і займаў 7-ы радок у табліцы.

Першая палова скончылася на карысць гаспадароў пляцоўкі, „Цмокі” адставалі на 11 ачкоў. Але наступныя дзве чвэрці менскі клуб правёў мацней і ў нервовай канцоўцы вырваў вікторыю.

„Аўтадор” — Цмокі-Мінск — 95:99 (31:27, 23:16, 18:25, 23:31) „Цмокі” выступалі ў такім складзе: Мешчаракоў (2 ачкі), Лютыч (9 + 5 падбораў), Сарыкопулас (18 + 9 падб.), Мудзі (21 + 6 падб.), Кудраўцаў (7 + 4 пасы), Садлер (12 + 6 пасоў), Сітнік (2), Трасцінецкі (6), Вабішчэвіч, Семянюк (абодва не выходзілі), Шэлтан (17 + 6 падб.), Паляшчук (5 + 6 падб.).

У чарговым турніры Адзінай лігі ВТБ выступаюць 14 камандаў: 9 з Расеі, па адной з Беларусі, Латвіі, Польшчы, Казахстану і Эстоніі. Беларускае Радыё Рацыя