«Цмокі» пацярпелі першую паразу ў Кубку ФІБА



У трэцім матчы Кубку ФІБА мінскія «Цмокі» саступілі фінскаму клубу «Катайя» – 82:88 (27:20, 22:18, 16:25, 17:25).

У адсутнасці траўмаванага Гарэта Штутца з першых хвілін выйшаў Аляксандр Семянюк. „Цмокі” упэўнена выйгралі першую палову – 49:38.  За стартавых шэсць хвілін трэцяй чвэрці беларусы змаглі набраць толькі 5 ачкоў, дазволіўшы выйсці суперніку наперад адразу на 8 ачкоў – 52:60. У чацвёртай чвэрці «Цмокам» атрымалася дагнаць суперніка, аднак у вырашальныя імгненні паядынку «Катайя» закінула сем безадказных ачкоў і давяла матч да перамогі, пішуць „Спортнавіны„.

У «Цмокаў» самымі выніковымі сталі Аляксандр Кудраўцаў (17 ачкоў), і па 15 ачкоў набралі Іван Мараш і Джасцін Грэй.

Наступны паядынак «Цмокі» правядуць дома ў наступную сераду супраць «Камарна».