„Цмокі” перамаглі „Астану”



У канцы рэгулярнага розыгрышу адзінай Лігі ВТБ баскетбалісты клубу „Цмокі-Менск” куды часцей сталі радаваць сваіх прыхільнікаў ня толькі змястоўнай гульнёй, але і пазітыўнымі вынікамі. У чарговым паядынку на сваім паркеце падначаленыя Ігара Грышчука адолелі флагман казахстанскага баскетболу – клуб „Астана” – 94:86.  Адразу пяць гульцоў каманды гаспадароў здолелі набраць у гэтым паядынку 10 і больш ачкоў: Джасцін Грэй — 25, Іван Мараш — 18, Бранка Міркавіч — 15, Аляксандар Кудраўцаў — 14, Рашон Фрыман — 10. Беларускаму клубу другі раз у рэгулярным чэмпіянаце ўдалося перамагчы „Астану”, якая ідзе на 10-ым месцы. Гэта была таксама трэцяя запар вікторыя „Цмокаў” на хатняй арэне.

Нягледзячы, што „Цмокі” па-ранейшаму на апошнім 16-ым месцы ў розыгрышы, але каманда напэўна пакіне гэты малапачэсны радок ужо пасля наступнай гульні. 9-га красавіка менчукі прымаюць на сваёй пляцоўцы прынцыповага суперніка – талінскі „Калеў” з Эстоніі.

Беларускае Радыё Рацыя