„Цмокі” перамаглі балгарскі „Балкан”
У розыгрышы Кубку ФІБА беларускі клуб „Цмокі-Мінск” адолеў на сваім паркеце балгарскі „Балкан” – 84:73 (24:12, 18:18, 29:23, 13:20). Тым самым „Цмокі” узялі рэванш за паразу на выездзе. Найбольш выніковымі ў гэтай сустрэчы ў менчукоў сталі легіянеры Стэфан Мудзі – 31 ачко і Дзі Джэй Шэлтан -17.
Становішча ў турнірнай табліцы групы „В”: „Балкан” — 8 ачкоў (5 гульняў), „Цмокі” — 8 (5), АЕК — 6 (4), „Монс-Эно” — 5 (4).
У наступны раўнд па выніках кругавога спабору выйдуць два мацнейшыя клубы. Беларускае Радыё Рацыя