„Цмокі” перамаглі „Будывельнік”
Менскі баскетбольны клуб „Цмокі” у рамках кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў на сваім паркеце адолеў кіеўскі „Будывельнік” – 69:64 (14:20, 16:15, 18:13, 21:16). Хлопцы Аляксандра Круцікава саступалі цягам сустрэчы, але ў заключнай чвэрці ўсё ж узялі верх.
Перад гэтым флагман беларускага баскетболу прайшоў албанскі клуб „Прышціна” у першым раўндзе адбору. Для таго, каб трапіць у асноўную сетку Лігі чэмпіёнаў, трэба прайсці яшчэ два раўнды адбору.
Сустрэча ў адказ з украінцамі пройдзе 26 верасня. У разе поспеху „Цмокі” выйдуць на рандэву з французскім „Нантэрам”.
Беларускае Радыё Рацыя
