„Цмокі” перамаглі эстонскі „Калеў”
У драматычным змаганні з талінскім „Калевам” у розыгрышы адзінай Лігі ВТБ беларуская каманда „Цмокі-Менск” дамаглася на сваім паркеце перамогі – 88:81 (16:16, 25:21, 19:17, 17:23, 11:4) Цягам другой паловы гульні „Цмокі” былі наперадзе на 11 ачкоў, але ў канцоўцы ўжо па сумнай традыцыі растранжырылі сваю перавагу. Пасля трохачковага кідка супернікаў гульня перайшла ў авертайм. Там ужо больш канцэнтраванымі і ўдалымі былі баскетбалісты беларускага клуба.
Гэта другая вікторыя менскай каманды ў трох сустрэчах розыгрыша Лігі ВТБ – даволі ўдалы старт. Зараз „Цмокі” займаюць 4-е месца ў турнірнай табліцы.
Беларускаее Радыё Рацыя