„Цмокі” перамаглі венгерскі „Керменд”
Беларускі клуб дасягнуў лакальнага поспеху ў пятым туры асноўнага раўнду Кубку ФІБА. На сваёй пляцоўцы падначаленыя Ігара Грышчука адолелі лідара групы „N” венгерскі „Керменд” – 91:84 (20:20, 24:23, 23:21, 24:20).
Перамогу баскетбалістаў „Цмокаў” кавалі наступныя выканаўцы: Дру Джойс (13 ачкоў плюс 17 пасоў-!), Аляксандр Кудраўцаў (13), Аляксей Трасцінецкі (8 плюс 4 падборы), Неманья Мілошавіч (19 плюс 9 падбораў), Джорджэ Гагіч (14 плюс 5 падбораў); Аляксандр Семянюк (16 плюс 2 блок-шоты), Джасцін Грэй (8 плюс 4 падборы),
Становішча ў групе „N”: „Керменд” (Венгрыя) — 7 ачкоў (4 гульні), „Нантэр” (Францыя) — 7 (4), „Цмокі-Мінск” (Беларусь) — 5 (4), „Бней Герцлія” (Ізраіль) — 5 (4).
Беларускае Радыё Рацыя