„Цмокі” перапынілі „чорную паласу”
Удалым выдаўся трэнерскі дэбют Ігара Грышчука на капітанскім мосціку менскага баскетбольнага клуба „Цмокі-Менск”. Мацнейшы клуб Беларусі ўрэшце дамогся першай вікторыі ў сезоне ў адзінай лізе ВТБ. У гасцях „цмокі” адолелі краснаярскі „Енісей” – 94:88. Цягам сустрэчы беларуская каманда саступала з розніцай у ліку 14 ачкоў, але ў апошняй чвэрці здолела пераламаць няўдалую хаду гульні – на гэтым адрэзку менчукі ірванулі – 23:12. У выніку прыемная вікторыя!
Беларускае Радыё Рацыя
