„Цмокі”: са шчытом з Шаўляя
Баскетбалісты беларускага клубу дамагліся чацвёртай запар вікторыі ў Кубку ФІБА. „Цмокі” чарговую перамогу здабывалі на паркеце літоўскага Шаўляя ў спаборы з аднайменным клубам.
Менскія баскетбалісты ўсю гульню дыктавалі свае ўмовы і перамаглі „Шаўляй” з лікам 90:77 (18:13, 25:22, 24:17, 23:25) . Пры тым каманда Ігара Грышчука выступала без аднаго з сваіх лідараў – траўмаванага Джасціна Грэя. Сама выніковымі ў сустрэчы сталі легіянеры „Цмокаў” – Няманья Мілошавіч набраў 27 ачкоў (плюс 15 падбораў!), Дру Джойс – 25, Джорджэ Гагіч – 12.
Такім чынам „Цмокі” працягваюць ісці ў галаве турнірнай табліцы групы „J” – 4 матчы – максімальныя 8 ачкоў.
Беларускае Радыё Рацыя