„Цмокі” саступілі лідару Адзінай лігі ВТБ 2 ачкі



Баскетбалісты „Цмокi-Менск” далі сапраўдны бой лідару Адзінай лігі ВТБ маскоўскаму ЦСКА, але ўсё ж прайгралі ў канцоўцы матчу з розніцай у два ачкі.

На працягу ўсёй гульні менчукі не давалі адарвацца апанентам у ліку, а ў пачатку заключнай чвэрці нават выйшлі наперад – 68:66, але ў вырашальныя моманты госці здолелі сабрацца і давесці гульню да перамогі з лікам 83:81. Самым выніковым у складзе беларускай каманды стаў Бранка Міркавіч, у актыве якога 19 ачкоў.

Наступны матч падапечныя Ігара Грышчука таксама правядуць на „Менск-Арэне”: 5 красавіка яны згуляюць яшчэ з адным з фаварытаў лігі краснадарскім „Лакаматывам-Кубанню”.