„Цмокі” саступілі ЦСКА ў Адзінай лізе ВТБ



У чарговай сустрэчы лігі ВТБ мужчынская каманда “Цмокаў” саступіла лідару і дзеючаму чэмпіёну першынства ЦСКА ў гасцявым матчы – 92:48.

У беларусаў дабл-даблам адзначыўся Іван Мараш (13+13).

У выніку ЦСКА заваяваў ужо дзясятую перамогу ў спаборніцтве і па-ранейшаму знаходзіцца на першым месцы. Беларусы атрымалі 6-ю паразу пры 5 перамогах і займаюць 8 месца.