„Цмокі” скарылі „Ніжні Ноўгарад”



Менскія „Цмокі” у рамках Адзінай баскетбольнай лігі ВТБ дамагліся трэцяй вікторыі ў бягучым сезоне. На гэты раз каманда Аляксандра Круцікава гасцявала ў расейскім Ніжнім Ноўгарадзе і выйграла ў аднайменнага клуба 91:82.

Пачатак быў проста правальным для менчукоў – 0:8. Пасля першай чвэрці дамінавалі гаспадары пляцоўкі 25:18, пасля другой наперад выйшлі ўжо „Цмокі” – 46:44. У другой палове гульні менчукі знайшлі рэзервы дадаць і павялічыць сваю перавагу.

Пасля 6 гульняў „Цмокі” выйшлі на 50% набраных пунктаў. Маючы зараз 9 ачкоў, беларуская каманда размясцілася зараз на 6-ым месцы лігі.

Беларускае Радыё Рацыя