„Цмокі” упэўнена прайшлі балгарскі бар’ер
У паўторным паядынку, на гэты раз на сваім паркеце, басетбалісты „Цмокі-Мінск” зноў дамагліся вікторыі над балгарскім клубам „Рыльскі” – 74:64 (17:19, 23:9, 11:18, 23:18). У першай сустрэчы на пляцоўцы суперніка менчукі перамаглі яшчэ больш упэўнена – 72:58. Такім чынам „цмокі” прайшлі першы кваліфікацыйны бар’ер еўрапейскай баскетбольнай Лігі чэмпіёнаў.
У другім раўндзе чэмпіёны Беларусі сустрэнуцца з ізраільскім клубам „Нагарыя”. Пераможца гэтага двубою выйдзе ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, прайграўшы выступіць у Кубку ФІБА. Першая сустрэча пройдзе 4 кастрычніка.
Беларускае Радыё Рацыя