„Цмокі” выйгралі ў Еўракубку



Баскетбалісткі „Цмокi-Мiнск” святкавалі першую перамогу ў Еўракубку. Сталічная дружына на сваёй пляцоўцы ўзяла верх над літоўскай „Уценай” – 72:62. Стварыўшы вялікі зачын у першай палове гульні, мінчанкі рэзка зменшылі абароты ў трэцяй чвэрці, прайграўшы яе з лікам 0:15. Але ў заключным тайме „Цмокi-Мiнск” ўзялі сябе ў рукі і давялі гульню да перамогі. Самай выніковай ў складзе беларускай каманды стала Вольга Зюзькова – 20 ачкоў.

Баскетбалісткі іншага беларускага клуба, менскага „Гарызонта”, пацярпелі другую запар паразу ў Еўракубку, буйна прайграўшы літоўскаму „Кібіркшцісу” — 51:73. Самай выніковай у „Гарызонта” стала Наталля Ануфрыенка – 16 ачкоў. У наступным матчы «Гарызонт” прыме баскетбалістак падмаскоўнага „Спартака”.

Беларускае Радыё Рацыя