„Цмокі” выйшлі ў плэй-оф Кубку ФІБА
Баскетбалісты каманды „Цмокі” выйшлі ў плэй-оф Кубку ФІБА. Менскі клуб у вырашальным матчы адборавай групы разграміў чаргагорскі „Морнар-Бар” – 84:45. Цяжка нават прыгадаць, калі на міжнароднай арэне беларускі флагман перамагаў з такім лікам.
Дыспазіцыя перад матчам была такая: менскай камандзе, каб выбіцца ў наступны раўнд розыгрышу, патрэбна было перамагчы з розніцай на 7 ачкоў. „Цмокі” паспяхова пераўзышлі гэты гандыкап у некалькі разоў.
Супернік менчукоў па 1/16 фіналу стане ведамы пазней.
Беларускае Радыё Рацыя
фота прэс-службы БК „Цмокі”
