„Цмокі” забралі абодва кубкі



У Менску 29 лістапада прайшлі фіналы кубкаў Беларусі па баскетболе.

Сталічная мужчынская каманда „Цмокі-Менск” прагназавана разграміла другога фіналіста – „Гродна-93” – 94:53 (23:17, 29:15, 23:8, 19:13). Лепшым гульцом сустрэчы стаў легіянер Джасцін Грэй, які набраў 20 ачкоў, зрабіў 6 выніковых перадач і 5 падбораў. Каманда, якой зараз кіруе Ігар Грышчук, восьмы раз запар выйграла Кубак Беларусі. Кубак краіны сярод жанчын таксама выйграла каманда „Цмокі-Менск, якая перамагла „Гарызонт” (ён прадстаўляе Менскую вобласць) – 69:56 (21:17, 15:12, 17:11, 16:16).

Беларускае Радыё Рацыя