„Цмокі” завяршылі выступ у Кубку ФІБА
Менская каманда „Цмокі” завяршыла свой выступ у сезонным розыгрышу Кубку ФІБА. У апошняй сустрэчы прэстыжу беларускі клуб перамог французскі „Нантэр” – 88:82 (18:18, 23:23, 24:23, 23:18). На жаль, гэты выйгрыш ужо не мог нічога даць падначаленым Ігара Грышчука ў плане турнірных перспектыў. Першае месца ў групе заранёў гарантаваў сабе менавіта „Нантэр”.
Найбольш выніковымі ў складзе „Цмокаў” у гэтай апошняй сустрэчы сталі Дру Джойс – 18 ачкоў плюс 5 падбораў плюс 7 пасоў, Неманья Мілошавіч і Аляксандр Кудраўцаў – па 15 пунктаў.
Беларускае Радыё Рацыя
