„Цмокі” зноў „са шчытом”



У чарговым матчы Адзінай баскетбольнай лігі менскія „Цмокі” прымалі на сваёй пляцоўцы талінскі „Калеў” і перамаглі 87:84 (19:18, 25:19, 20:22, 23:25).

Нягледзячы на аўтсайдарскі статус эстонскага клубу, сустрэча выдалася для менчукоў зусім няпростай. У першай палове „Цмокі” дамінавалі, пасля перапынку рэзка здалі, а потым пайшлі нервовыя „арэлі”. У напружанай канцоўцы больш удалымі былі ўсё ж гаспадары паркету. Найбольш выніковым у іх шэрагах стаў Аляксандр Кудраўцаў – 23 ачкі. 20 пунктаў на рахунку шведскага легіянера Крыса Чарапавіча.

У розыгрышы Адзінай лігі ВТБ „Цмокі” выйгралі 4 матчы з 5 і займаюць зараз 7-е месца сярод 13-ці калектываў з пяці краін. Беларусксае Радыё Рацыя