„Црвена звезда” – БАТЭ – 1:1



Барысаўскі БАТЭ стартаваў ў Лізе Еўропы выяздным паядынкам з бялградскай „Црвенай звездай”.

Першы тайм чэмпіён Беларусі глядзеўся дастаткова ўпэўнена і стварыў адзін 100-працэнтны голавы шанец – аднак Мірка Іваніч, замест таго каб спакойна прабіць па браме, з усяе моцы „зарадзіў” у папярэчыну.

На 54-й хвіліне сустрэчы правал абароны БАТЭ прывёў да голу Неманьі Радоньіча. Пасля гэтага пару разоў БАТЭ ўратаваў брамнік Дзяніс Шчарбіцкі. Потым меў рэальны момант выйшаўшы на замену Мікалай Сігневіч, але не трапіў у сетку. Услед Міхаіл Гардзяйчук праверыў на трываласць папярэчыну брамы суперніка. А на 72-й хвіліне БАТЭ ўрэшце дамогся заслужанага поспеху – Іваніч выразаў крос у штрафную, а Мікалай Сігневіч галавой даслаў мяч у сетку.

У канцоўцы больш аткавалі гаспадары поля, але БАТЭ вытрываў гэты націск. Выніковыя 1:1.

У нашай групе лонданскі „Арсенал” прымаў нямецкі „Кёльн”. Матч з-за буйства фанатаў гасцей пачаўся са значным спазненнем. Лонданцы саступалі цягам гульні, але ўрэшце перамаглі 3:1. Такім чынам „Арсенал” выйшаў у лідары квартэта.

У гэты ж дзень кіеўскае „Дынама” пад кіраваннем беларускага трэнера Аляксандра Хацкевіча ўпэўнена перамагло на сваім полі албанскую каманду „Скендэрбеу” – 3:1. Кіеўляне прапусцілі у першым тайме, а ў другім узялі сваё і выйшлі ў лідары групы.

Беларускае Радыё Рацыя