ЦСКА Ганчарэнкі набраў першае ачко ў Лізе Еўропы



Маскоўскі ЦСКА пад кіраўніцтвам беларускага трэнера Віктара Ганчарэнкі згуляў унічыю ў выязным матчы 4-га тура Лігі Еўропы з «Ферэнцварашам». Сустрэча прайшла ў Будапешце і завяршылася з лікам 0:0. Нічыя прынесла «армейцам» першае ачко ў цяперашнім розыгрышы Лігі Еўропы. Расейская каманда займае апошняе, чацвёртае месца ў турнірнай табліцы групы H, але нягледзячы на гэта захоўвае шанцы на выхад у плэй-оф. Кіеўскае „Дынама” згуляла ўнічыю з „Капенгагенам” – 1:1. Нідэрландскі „АЗ” у гасцях разграміў „Астану” – 5:0. У гаспадароў без замены адыграў беларускіх хаўбек Іван Маеўскі. „Краснадар” нанёс паразу „Трабзанспору” – 3:1. Беларускі капітан „быкоў” Аляксандр Мартыновіч адыграў „ад званка да званка”.

Вернідуб узначаліў салігорскі «Шахцёр»

Новым галоўным трэнерам футбалістаў салігорскага „Шахцёра” стаў украінскі спецыяліст Юрый Вернідуб. Ён змяніў на гэтай пасадзе расейскага настаўніка Сяргея Ташуева. Вернідуб і яго асістэнты былі афіцыйна прадстаўленыя камандзе. У сувязі з працэдурай атрымання дазволу на працу ў Беларусі Юрый Вернідуб не можа быць заяўлены на бліжэйшы матч „Шахцёра” у чэмпіянаце Беларусі. Таму 9 лістапада ў хатняй гульні з мазырскай „Славіяй” выконваць абавязкі галоўнага трэнера гарнякоў будзе Сяргей Нікіфарэнка. Юрыю Вернідубу 53 гады. Будучы дзеючым футбалістам, ён выступаў у клубах Украіны, Нямеччыны, а завяршыў гульнявую кар’еру ў Санкт-Пецярбургскім „Зеніце”, стаўшы ў яго складзе ўладальнікам Кубка Расеі 1999 года. У 2011-м годзе Вернідуб ўзначаліў луганскую „Зарю”, з якой ў 2016 годзе выйшаў у фінал Кубка Украіны, а ў 2017- стаў бронзавым прызёрам ўкраінскага чэмпіянату. Двойчы Вернідуб прызнаваўся лепшым трэнерам Украіны.

Беларусы абыгралі Францыю ў дэбюце Захарава

Зборная Беларусі па хакею перамагла каманду Францыі на „Турніры чатырох нацый” у Ліепаі з лікам 4:2. У складзе каманды Міхаіла Захарава закінутымі шайбамі адзначыліся Андрэй Бялевіч, Міхаіл Стэфановіч, Мікалай Сусла і Станіслаў Лапачук.

Прынс застаецца ў «Дынама»

Амерыканскі форвард Шэйн Прынс, змешчаны на драфт адмоваў кіраўніцтвам менскага „Дынама”, не зацікавіў іншыя клубы Кантынентальнай хакейнай лігі праз 48 гадзін знаходжання ў спісе.

Такім чынам, згодна з артыкулам 39 прававога рэгламенту КХЛ, у бліжэйшы час паўночнаамерыканскі хакеіст у складзе менскага „Дынама” прыступіць да падрыхтоўкі да маючых адбыцца матчаў. Шэйн Прынс з’яўляецца трэцім па выніковасці гульцом «зуброў». У 19 матчах амерыканец набраў 13 (5 + 8) ачкоў пры 8 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці „-3”.

Івашка і Герасімаваў пазмагацца ў Браціславе

Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова прабілася ў чвэрцьфінал турніру ІТФ у Лас-Вегасе. У наступны раўнд беларуска выйшла на адмове працягваць гульню амерыканкі Сачыі Вікеры пры ліку 6:2, 4:6, 4:1.

Наступнай суперніцай Гаварцовай стане канадка Кэтрын Себоў.

Ілля Івашка прабіўся ў чвэрцьфінал турніру серыі „Чэленджэр” у Браціславе і сустрэнецца з Ягорам Герасімавым. У 1/8 фіналу Ілля Івашка адолеў у трохсэтавым паядынку прадстаўніка Нямеччыны Петэра Гаеўчыка – 6:2, 4:6, 6:0. Ягор Герасімаў узяў верх над італьянцам Сальватору Каруза – 6:3, 6:4.

Беларускае Радыё Рацыя