ЦСКА Віктара Ганчарэнкі згуляе ў групе ЛЕ з заграбскім „Дынама”, „Фейенордам” і „Вольфсбергам”



2 кастрычніка ў штаб-кватэры УЕФА ў Ньёне прайшло лёсаванне групавога этапу Лігі Еўропы-2020/21. Узначалены беларусам Віктарам Ганчарэнка маскоўскі ЦСКА згуляе з заграбскім „Дынама”, „Фейенордам” і „Вольфсбергам”.

Таксама на канферэнцыі ў Ньёне нападнік „Інтэра” Рамелу Лукаку названы найлепшым гульцом Лігі Еўропы ў сезоне-2019/20. У галасаванні бельгійскі форвард апярэдзіў паўабаронцу „Севіллі” Эвера Банэгу і хаўбека „Манчэстар Юнайтэд” Бруна Фэрнандэша. Лукаку дайшоў з „Інтэрам” да фіналу турніру, забіўшы 7 галоў і аддаўшы 2 выніковыя перадачы ў 6 матчах плэй-оф, уключаючы мяч у вырашальным паядынку супраць „Севіллі” (2:3).

Афінскі марафон – 2020 адменены

Афінскі марафон, які павінен быў адбыцца 7-8 лістапада адменены з-за коронавируса. Такая інфармацыя змяшчаецца на афіцыйным сайце спаборніцтваў. Раней з-за коронавируса былі адмененыя Рымскі, Бостанскі, Дублінскі, Берлінскі, Нью-Йоркскі, Чыкагскі, Мадрыдскі і Парыжскі марафоны.

Грузія – Беларусь: УЕФА дазваляе заўзятарам наведаць матч, але па грузінскім законе на адкрытым паветры павінна збірацца не больш за 200 чалавек

Федэрацыя футбола Грузіі (ФФГ) прыняла рашэнне ануляваць старыя квіткі на паўфінал кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы паміж зборнымі Грузіі і Беларусі, які павінен быў адбыцца ў Тбілісі 26 сакавіка. Усе заўзятары, якія набылі квіткі на гэты матч, могуць атрымаць свае грошы назад на працягу аднаго месяца. Такое рашэнне ў ФФГ прынялі пасля таго, як выканкам УЕФА дазволіў частковае вяртанне заўзятараў на стадыёны ў матчах пад эгідай УЕФА, у тым выпадку, калі мясцовыя ўлады не будуць супраць. На кожны матч можа трапіць да 30% заўзятараў ад агульнай умяшчальнасці стадыёна, на якім ён праходзіць. Такім чынам, наведаць паядынак каманд Грузіі і Беларусі змогуць парадку 18 тысяч чалавек. Аднак, у адпаведнасці з правіламі, выкліканымі пандэміяй COVID-19, на дадзены момант у Грузіі колькасць людзей, якія наведваюць любое мерапрыемства на адкрытым паветры, не павінна перавышаць 200 чалавек. Як адзначаецца ў заяве ФФГ, прадстаўнікі арганізацыі вядуць актыўныя перамовы з адпаведнымі структурамі па гэтым пытанні.

Юліўс Сзоке – найлепшы гулец салігорскага „Шахцёра” ў верасні

Паўабаронца Юліус Сзоке прызнаны найлепшым гульцом салігорскага „Шахцёра” ў верасні. „Па выніках апытання ў клубных сацыяльных сетках славацкі паўабаронца набраў 39% галасоў. Другое месца ў Дарка Бодула – 30%. Трэці радок з 20% заняў Джасурбек Яхшыбоеў.

Кацярына Карстэн ўвайшла ў новы склад савета Беларускай федэрацыі веславання

Знакамітая беларуская вяслярка Кацярына Карстэн ўвайшла ў савет Беларускай федэрацыі веславання, старшынём якой пераабраны Аляксандр Машэнскі. Прызначэння зацверджаны на справаздачна-выбарчай канферэнцыі арганізацыі, якая адбылася ў Берасці.