Цынцынаці: Арына Сабаленка ўжо ў паўфінале
На тэнісным турніры ў Цынцынаці беларуска Арына Сабаленка працягвае прыемна здзіўляць сваіх прыхільнікаў. У чвэрцьфінале прэстыжнага спабору яна адолела амерыканку Мэдзісан Кіс, 13-ю на сёння ракетку свету.
Для афармлення вікторыі Сабаленцы на гэты раз хапіла дзвюх партый – 6:3, 6:4.
У паўфінале беларуска (34-ы нумар рэйтынгу) сустрэнецца з першай ракеткай свету – румынкай Сімонай Халеп. Сустрэча адбудзецца 18 жніўня і пачнецца прыблізна а 23-й беларускага часу.
У іншым паўфінале будуць змагацца чэшка Петра Квітава (6-я ракетка) і Кікі Бертэнс (17-я) з Нідэрляндаў.
Беларускае Радыё Рацыя