Цырымонія ўручэння „Залатога мяча” пройдзе на Эйфелевай вежы
Узнагароджанне лепшага іграка Еўропы пройдзе 7 снежня на парыжскай Эйфелевай вежы. Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на El Mundo Deportivo.
Уладальнікам „Залатога мяча” стане нападаючы „Рэала” і зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду.
Вядома, што весці цырымонію ў бягучым годзе будуць Жэром Рэвон і былы футбаліст Давід Жынала.
Раней Крышціяну Раналду неаднаразова выйграваў „Залаты мяч”. Ён атрымліваў гэту ўзнагароду ў 2008, 2013, 2014 і 2016 гадах.
Прыз „Залаты мяч” уручаецца з 1956 года.
