Цырымонія закрыцця зімовай Алімпіяды прайшла ў Пхёнчхане
У паўднёвакарэйскім Пхёнчхане адбылася цырымонія закрыцця 23 зімовых Алімпійскіх гульняў. У фінале цырымоніі на часовым Алімпійскім стадыёне быў затушаны алімпійскі агонь.
На XXIII Алімпійскіх гульнях у Рэспубліцы Карэя беларускія атлеты заваявалі тры ўзнагароды.
Беларуская зборная з двума залатымі і сярэбраным медалямі заняла 15-е месца ў агульным заліку зімовых Алімпійскіх гульняў.
Сталіца Кітая прыме наступныя зімовыя Алімпійскія гульні ў 2022 годзе