„Тур” – „Відзэв” 0:1
Сціплым вынікам 0:1 завяршыўся матч паміж „Турам” Бельск Падляшскі і „Відзэвам” Лодзь, які прыехаў у Бельск з намерам здабыць тры ачкі і апынуцца на 1 месцы турнірнай табліцы першай групы ІІІ-й лігі. Адзіны гол у гэтым матчы забіў на 7-й хвіліне Кацпер Фальон.
„Тур” застаецца на перадапошнім мецы.
„Відзэў проста быў лепшай камандай”, – прызнае трэнер „Тура” Павел Бержын:
– Файны матч, шмат людзей, футбольнае свята. Яшчэ паўгады таму мы б можа яшчэ і радаваліся, што прагралі з лікам 0:1, але сёння не. „Відзэў” лепшая каманда. Думаю, што ўсе гэтыя хлопцы адсюль хацелі б быць у „Відзэве”, а гульцы з „Відзэва” хацелі б быць тут.
Прыезд „Відзэва” Лодзь у Бельск стаў гістарычнай падзеяй для бельскага футбола – „Тур”, які прыняў у сябе чатырохразовага чэмпёна Польшчы, уладальніка Кубка Польшчы ды ўдзельніка Лігі чэмпёнаў.
Пасля сезону 2014/2015 клуб з-за фінансавых цяжкасцяў перайшоў у пяты дывізіён польскага футбола. Зараз клуб намагаецца вярнуцца ў экстраклас. Трэнерам каманды з’яўляецца Францішак Смуда. У 2009-2012 гадах ён быў трэнерам зборнай Польшчы.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя