Турнір беларускіх аматарскіх футбольных каманд у гонар Аляксандра Івуліна ў Варшаве
У Варшаве праходзіць турнір беларускіх аматарскіх футбольных каманд у гонар палітвязня Аляксандра Івуліна.
Сярод удзельнікаў ёсць вядомыя спартоўцы: Ілля Шкурын, Дзмітрый Байдук, Дзяніс Парэчын, Сяргей Міхайлаў, Аляксандр Хацкевіч і Сцяпан Папоў.
19 студзеня бягучага года блогеру, журналісту і футбалісту „Крумкачоў” Аляксандру Івуліну прысудзілі два гады калоніі. Яго абвінавацілі ў „арганізацыі і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.