U-17: Германія – Беларусь – 1:1



Юнацкая футбольная дружына Беларусі ў стартавым матчы элітнага раўнду чэмпіянату Еўропы згуляла ўнічыю з камандай Германіі – 1:1.

На 8-й хвіліне сустрэчы вызначыліся гаспадары поля, беларусы адыграліся на 57-й – забіты мяч на рахунку Віталя Лісаковіча, выхаванца ўздзенскага футболу, які зараз знаходзіцца ў складзе харвацкага клуба „Рудзеш” з сталіцы краіны Заграба.

Беларусь выступала ў гэты дзень у такім складзе: Сідорын, Макаранка (Луцкі, 28), Шалашнікаў, Адамчык, Ліцкевіч, Лісаковіч, Сычоў (Кіркіцкі, 86), Кавалевіч (капітан) (Ложкін, 46), Роўда, Плют (Шасцюк, 46), Натынчык (Ламака, 91+). Формула турніра наступная. У элітным раўндзе выступаюць 32 каманды, якія падзелены на 8 груп:

1-я — Італія, Аўстрыя, Румынія, Турцыя;

2-я — Нідэрлянды, Чэхія, Ізраіль, Паўночная Ірляндыя;

3-я — Англія, Данія, Харватыя, Швайцарыя;

4-я — Германія, Славенія, Ісляндыя, Беларусь;

5-я — Іспанія, Украіна, Косава, Грэцыя;

6-я — Партугалія, Расея, Польшча, Шатляндыя;

7-я — Бельгія, Венгрыя, Нарвегія, Боснія і Герцагавіна;

8-я — Славакія, Францыя, Швецыя, Сербія.

Пераможцы груп, а таксама 7 лепшых з 8 зборных, якія зоймуць другія месцы, атрымаюць пуцёўкі на фінальны турнір, які пройдзе з 3 па 19 траўня ў Ірляндыі. 

Беларускае Радыё Рацыя