У футбаліста дзяржынскага „Арсенала” падазрэнне на каронавірус
Чэмпіянат Беларусі быў адным з нешматлікіх, якія праводзіліся падчас жорсткага каранціну па ўсім свеце. Але каронавірус усё ж дабраўся і да яго. Беларуская федэрацыя футболу заявіла, што пераносіць на нявызначаны тэрмін матч 4 тура чэмпіянату краіны ў першай лізе паміж „Гомелем” і „Арсеналам” з Дзяржынска. У аднаго з футбалістаў дзяржынскай каманды падазрэнне на наяўнасць каронавірусу. Матч чацвёртага тура „Гомель” – „Арсенал” быў запланаваны на 10 траўня і павінен быў пачацца а 17-й гадзіне на стадыёне „Цэнтральны”. Усе матчы 4-га туру Першай лігі, апрача гомельскага, адбудуцца як запланавана, 9 і 10 траўня.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота sb.by