У Азаранкі новае каханне?
Вікторыя Азаранка выкладвае ў сацыяльных сетках рамантычныя фатаграфіі з Білі Макігам. Праўда, спартоўка не спяшаецца раскрываць статус іх адносін.
Пасля разрыву адносіны з музыкам Рэдфу ужо прайшло некалькі гадоў. Як піша kp.by, Вікторыя любіць распавядаць журналістам, як ёй удалося пераадолець крызіс двух апошніх гадоў, калі на яе наваліліся траўмы і псіхалагічныя праблемы. Але пакуль яна ні слова не сказала пра сваё новае захапленне.
Разам з тым апошнім часам беларуская тэнісістка ўсё часцей паказваецца на публіцы з Білам, весела з ім праводзіць час, адпачывае. І нават ўзяла яго ў Менск, калі рыхтавалася да Кубка Федэрацыі. Ён жа заўзеў за яе ў Маскве ў матчы супраць расеек. У сеціве нават з’явіўся відэазапіс, дзе ён крычыць па-руску: «Давай, давай!»
Незнаёмца завуць Білі Макіг. У старэйшых класах ён вучыўся ў каталіцкай школе, а затым скончыў Місурыйскі універсітэт. Сам ён з Сэнт-Луіса. У сацсетках ён сябе не піярыць, аднак вельмі любіць выстаўляць свае фота падчас гульні ў гольф.